23 кастрычніка 2009 (22:15)
current mood: drunk
Прачытала вось у
pink_by пра супадзенні і ўзагадала пра свае. Учора мяне гэта проста шакіравала, а сёння ўжо і забылася.
Гісторыя такая: на маёй працы (ужо амаль мінулай працы))) не хацяць мне своечасова выплочваць пасобіе на дзіцё. Ну і так яны мяне гэтым дасталі, што вырашыла я нешта рабіць, а не сядзець і ныць якія там усе казлы працуюць. Ну вось сабралася з думкамі і накатала на іх скаргу ў пракуратуру, а яшчэ паскардзілася па тэлефоне ў фонд соцпадтрымкі. Ну і яшчэ адну акцыю супраць іх пляную, але гэта пакуль сакрэт :).
І вось сяжу дома, чакаю вынікаў. Дзень, два нічога. І вось учора раніцай тэлефануе мне мая шэфіня. Пабачыўшы яе нумар я буркнула
levalesу - "хутка працуе пракуратура" і зняўшы слухаўку падрыхтавалася слухаць воплі гэтай нерўнай і не заўсёды ураўнаважанай жанчыны.
- Мілана, пазнала, ну як там справы ў цябе?
- Да нармальна ўсё, толькі вось пасобіе не плоцяць. Можа вы ведаеце чаму? Вы ўвогуле што хацелі?
- Ды нічога. Пра пасобіе тваё не ведаю. Мы [яна і яе змена] зараз не працуем на гэтым тыдні, я на дачы за горадам. Мне тут уначы сон насніўся быццам ты працуеш і тут дэрэктарка усіх выклікае на нейкі сход і у вас з ёй скандал... вось тэлефаную даведацца ці ўсё у цябе у парадку.
(бачылі б вы мой твар у гэты момант :))) я проста аслупянела. Прамармытала нешта кшталту, "усё пакуль добра, я вам пасля распавяду і паклала слухаўку". Вось бывае ж у людзей такая тэлепатычная сувязь з працай. Можа ёй ў "бітву экстрасэнсаў " падацца. Яна і што я цяжарная даведалася раней за мяне. І што супрацоўнікі думаюць яна (ну з яе словаў) адразу над імі на сценцы ў выглядзе тэксту бачыць...
Вось такія ў мяне супадзенні, а можа звычайная тэлепатыя...